на тему рефераты Информационно-образоательный портал
Рефераты, курсовые, дипломы, научные работы,
на тему рефераты
на тему рефераты
МЕНЮ|
на тему рефераты
поиск
Сочинение: Кузьма Чорны ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны

Сочинение: Кузьма Чорны ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны

Міністэрства адукацыі  Рэспублікі  Беларусь

Могілеўскі гасударственны універсітэт імя А.А.Куляшова.

Кафедра беларускай літаратуры

Реферат па беларускай літаратуры на тэму: «Фельетоны, публіцыстыка, апавяданні Кузьмы Чорнага ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны .»

Шавель Ю. П.

студэнта 5 курса, групы «В»

факультэта замежных моў

навучны кіраўнік-

Еўменькоў В.І.   

Могилев, 2001

Змест:

I.Уводзіны.

II.Асноўная частка.

     а) Фельетоны К. Чорнага перыяду Вав.

     б) Публіцыстыка пісьменніка перыяду Вав.

     в) Апавяданні К. Чорнага перыяду Вав.

III. Заключэнне.

IV. Літаратура.
 

Сатыра — надзейная, выпрабаваная зброя ў барацьбе з ворагам, і да яе Кузьма Чорны звярнуўся ў дні Вялікай Айчыннай вайны. Папярэдні вопыт у галіне публіцыстыкі і сатыры памог яму адразу знайсці патрэбныя формы выступленняў у друку. Шматлікія артыкулы, фельетоны, памфлеты і кароткія сатырычныя апавяданні, над якімі ён працаваў з першых дзен вайны, склалі важнейшую частку яго творчай спадчыны ваеннага часу. Разам з тым публіцыстыка і сатыра К. Чорнага з'явіліся яркай старонкай усёй беларускай літаратуры перыяду Айчыннай вайны. У фельетонах і памфлетах, поўных гневу і нянавісці да ворага, ён выкрываў разбойніцкую сутнасць гітлераўскай зграі.

Друкаваліся яго фельетоны, памфлеты і сатырычныя апавяданні на старонках газеты «Савецкая Беларусь», газеты-плаката «Раздавім фашысцкую гадзіну» і ў іншых выданнях, якія распаўсюджваліся на тэрыторыі часова акупіраванай Беларусі.

Адно з самых моцных сатырычных выступленняў К. Чорнага прыняло форму ліста беларускіх партызан Адольфу Гітлеру, накшталт ліста запарожцаў турэцкаму султану. Пісаў ён гэты твор разам з А. Астрэйкам. Вось частка тэксту твора:

«Бандыцкаму фюрэру, крываваму людаеду, сусветнаму абармоту і прахвосту, дурному Адольфу Гітлеру — пішуць беларускія партызаны з атрада Бацькі Міная.

Слухай! Ты! Які гэта чорт паддаў табе ахвоты шукаць свае згубы на нашай зямлі? Сядзеў бы ты сабе ў сваім берлінскім логавішчы і смуродзіў бы сабе ў сваёй Германіі. Дык не! Павяла цябе твая бандыцкая натура сюды. 3 свайго фашысцкага свінуха палез ты ў наш зялёны агарод, нават тупога лыча не абскробшы. І ўся твая сабачня перла сюды на злом галавы, як бы яе ззаду пярун гнаў. І ўскочыў ты, сукін сын, у такую калатушу, з якое — здохнеш, а капытоў не выцягнеш.

Берлінская ты свіння, цірольскі шчанюк, смярдзючы разнік, нямецкі асёл, абдрыпаны свінюк, і будзе табе скора каюк, пляскатая тупіца, трыбухатая падла, пісклявы ты брахун і вялікі ты дурань. Бо каб ты хоць крыху быў разумнейшы, дык ты мог бы падумаць, што не табе зачэпацца з намі. Не такіх у нас бачылі і галаву ім мылілі. А ты думаў, што ў нас не знойдзецца сілы, каб расквасіць тваю віславухую даўбешку? Хіба дрэнна табе пад Масквой нашы растаўклі нюхаўку?»

Няўмысна грубаватая лексіка, грубаватыя выразы тут як не трэба лепш адпавядалі задачы высмейвання маньяка Гітлера. Не менш дасталося бандыцкаму фюрэру і ў фельетонах «Берлінскі анучнік» і «Выхваляўся, выхваляўся ды здох». У апошнім Гітлер параўноўваецца з галодным ваўком, якога адусюль гналі. 3 голаду гэта «схуднелая падла нажэрлася лыка так, што аж назад вярнуць пачало».

«Якраз тое самае здарылася з нямецкім фюрэрам. Гэты прахвост абышоў палавіну Еўропы, усюды рваў дзе што мог, усюды ліў чалавечую кроў, мінулай зімой атрымаў на савецкім фронце па сваіх вышчараных зубах і 26 красавіка выступіў у рэйхстагу з прамовай. Дзе дзелася яго ранейшая ганарыстая заўзятасць, калі ён, бывала, у кожнай прамове выхваляўся, што заваюе для немцаў увесь свет? Цяпер ён не выхваляўся, а ныў і скуголіў, быццам не гаварыў, а, як той воўк, раскідаў лыка»

Сваім стылем фельетоны К. Чорнага блізкія да народных гумарыстычных апавяданняў і анекдотаў, у якіх высмейваюцца дурні, зладзеі, няўмекі, злыя і агідныя людзі. Нярэдка аўтар звяртаўся непасрэдна да сатырычньіх вобразаў з гэтых апавяданняў, выкарыстоўваў лексічныя сродкі народнай сатыры, дасціпныя прыказкі і прымаўкі. Як і ўся яго творчасць, сатыра К. Чорнага мае трывалую народную аснову, арганічна ўвабрала ў сябе элементы народнага светаразумення. У ацэнцы адмоўньіх з'яў пісьменнік нязменна кіраваўся крытэрыямі народнай маралі.

3 асаблівай нянавісцю і агідай гаворыць К Чорны пра здраднікаў Радзімы, што прадалі свой народ і пайшлі на службу да чужынцаў,— пра старастаў, бургамістраў, паліцэйскіх, пісак з гітлераўскіх газетак, «Шчанюк з берлінскай сабакарні», «Сімпатычная дубіна», «Зямельны надзел дурнога Бадзілюка», «Заплацім пану і яго паслугачу», «Нямецкі паслугач выў, як сабака», «Шарлатанскі зброд на службе ў нямецкіх акупантаў», «Гаўляйтар і яго падлізнікі»—вось красамоўныя назвы створаных у 1942 г. сатырычных артыкулаў і фельетонаў пра вылюдкаў-здраднікаў, якія целам і душой служылі вешацелям беларускага народа.

Фашызм, піша К. Чорны ў артыкуле «Шарлатанскі зброд на службе ў нямецкіх акупантаў», імкнецца абудзіць і развіць у чалавеку звярыныя інстынкты, прышчапіць яму антычалавечае, чорнае, жорсткае. Каб дасягнуць гэтага, акупанты ідуць на ўсё, не грэбуюць нічым.

«Вераломства, ашуканства і авантура не толькі форма, але і змест фашысцкай, з дазволу сказаць, палітыкі. Подкупы, шпіёнства, зладзейства, жорсткасць, бессардэчнасць, здзек — усё гэта жывая натура гэтай палітыкі. Скарыстаць дзеля сваіх мэт усякіх прайдзісветаў, абармотаў і жулікаў — гэта нязменны спосаб дзеяння нямецкіх захопнікаў. Вось чаму каля нямецкіх акупацыйных улад заўсёды знаходзілі і знаходзяць сабе месца цёмныя асобы, у якіх за душой няма нічога святога».

У 1942 г. К. Чорны выдае кніжку сатьірычных фельетонаў «Кат у белай манішцы». Кніжка гэтая — красамоўнае сведчанне паспяховай працы пісьменніка ў сатырычным жанры. Асобныя фельетоны цыкла, такія, як «Кат у белай манішцы», «Далікацтва каля вісельні», «Тонкая душа тоўстай гадзіны» і некаторыя іншыя, могуць служыць добрымі ўзорамі палітычнай сатыры.

Адзін з лепшых яго памфлетаў — «Кат у белай манішцы» — пачынаецца гісторыяй пра  дурнога суддзю, аб якім гаворыцца ў беларускіх народньіх апавяданнях, што ён ніяк не мог высветліць, хто большы злодзей — ці той, хто краў, ці той, хто прымаў крадченае, ці той, хто жыў з іх зладзейскай работы

Пісьменнік невыпадкова спаслаўся на гісторыю з дурным суддзей. Крывавы кат беларускага народа Розенберг, чые бандыцкія справы выкрываюцца ў памфлеце, знешне якраз і нагадваў таго, хто жыў з крадзенага і натхняў зладзеяў.

У фельетоне «Далікатства каля вісельні» прыводзіцца жахлівы факт. У Віцебску гітлераўцы знявечылі сясцер Веру і Вольгу Няфёдавых і, знявечаных, павесілі перад вокнамі іхняга дома. А старой маці вылюдак-афіцэр, які ўчыніў гэтую дзікую расправу, сказаў, узяўшы да-лікатна пад казырок:

«—Жыві, матка, у гэтым доме і глядзі праз акно на сваіх дачок. Яны маладыя, і за імі трэба наглядаць. 

      Маці ў той жа дзень звар'яцела».

 У зборніку з вялікай выкрывальнай сілай намаляваны партрэты главароў фашысцкага райха, крывавых катаў—Гітлера, Гебельса, Розенберга і інш., паказаны чвярыная жорсткасць і злачынствы акупантаў на захопленых імі землях.Пісьменнік апавядае, як бязмозглы гітлераўскі ваяка, з якога высцебала розум гебельсаўская прапаганда, ап'янелы ад ваяунічага духу перад паходам на нашу краіну, працверазіўся, спазнаўшы сілу ўдараў савецкіх войск.

Няцяжка заўважыць, як старанна К. Чорны апрацоўваў слова ў сваіх фельетонах, дамагаючыся найыбольшай сілы высмейвання абранага аб'екта. У самахарактарыстыцы Бранта, напрыклад, сатырычная апрацоўка слова зроблена такім чынам, каб да канца выкрыць нікчэмную лакейскую сутнасць, лакейскі характар гэтага гітлераўскага паслугача, які зарабляў свой бандыцкі хлеб, расхвальваючы «вісельную вяроўку».

Гітлераўцы абвясцілі насельніцтву Віцебска, што будуць здаваць у арэнду пад гароды ўчасткі на пажарышчах. І вось з'яўляецца фельетон К. Чорнага «Што пасееш, тое і пажнеш». «Абармот і злодзей,— чытаем у фельетоне,— стараецца жаць там, дзе ён не сеяў. А фрыц — дык той яшчэ танчэй удасканаліў гэтыя абармоцкія замашкі: ён хоча жаць там, дзе ён усё спаліў». Характэрная і канцоўка твора: «Цяжка прахвосту жаць там, дзе ён паліў. І яшчэ цяжэй яму будзе дацягнуць ногі туды, адкуль ён прыцягнуўся».

Фельетон напісаны ў стылі народных сатырычных апавяданняў. Яго назва, лексічныя сродкі, прыёмы выкрывання зла цалкам адпавядаюць характару народнай сатыры. На народнай глебе ўзрасла сатыра К. Чорнага. Трэба было вельмі глыбока зазірнуць у душу працоўнага чалавека, сэрцам успрыняць яго невымернае гора, каб з такой мастацкай сілай выявіць яго  адносіньі да фашысцкай навалачы, як гэта зрабіў К. Чорны.

Вельмі дасціпна пачьінаецца фельетон «Сёмая скура: «Гітлеравец такі: пакуль сёмай скуры не здзярэ, то на пятай не спыніцца». Як і астатнія фельетоны, ён напісаны паводле канкрэтнага факта. Да насельніцтва акупіраваньіх раёнаў гітлераўскія падручныя звярнуліся па радые з заклікам — ахвяраваць цёплыя рэчы для іхняй арміі. К. Чорны ў здзеклівай форме высмеяў фашысцкіх прапагандыстаў, якія раілі людзям перагледзець свае шафы.

 Пачуццём агіды і нянавісці прасякнуты фельетоны, у якіх выкрываюцца здраднікі Радзімы, фашысцкія паслугачы,— «Гаўляйтар і яго падлізнікі», «Шчанюк з берлінскай сабакарні» і іншьія.

Цікавы фельетон «Забіяцкі «пык». Апавяданне ў ім вядзецца ад імя селяніна, які жьіў у глухой мясцовасці і хаваў у сваім хляве быка. Туды аднойчы прыехалі на паляванне гаўляйтар і гаўляйтарскі рэферэнт, нейкі «беларускі» дзеяч Сымон Пхайчык (К. Чорны любіў у сатырычных творах выбіраць для сваіх персанажаў  прозвішчы, якія дакладна вызначалі б іх сутнасць). Цягаліся яны цэлы дзень і, апроч схуднелай вароны, нічога не ўпалявалі, як раптам пачулі, што недзе паблізу зароў бык. У гэтым месцы апавядання селянін робіць заўвагу. што гітлеравец — «найлепшы паляўнічы ў чужым хляве альбо пры курыным седале».

«Беларускі» дзеяч Сымон Пхайчьік разнюхаў, дзе знаходзіцца бык. І вось у хлеў з'явіліся «паляўнічыя» і загадалі адвязаць жывелу. Селянін непрыкметна хапіў быка за казыткае месца і той, не вытрымаўшы козыту, рашуўся на двор. Тут зноў падаецца не менш саркастычная заўвага: «Ён, напэўна, падумаў, што

гэта яго хочуць павесці ў Берлін, каб ён падзякаваў Гітлеру за зямельную рэформу ў Беларусі, і так папер, што збіў з ног Пхайчыка, а гаўляйтара рагамі падхапіў пад зад, і той імчаўся так ад хлява і аж да варыўні». Адна нібы між іншым кінутая заўвага, а драбежніцкая сутнасць гітлераускаи так званай «зямельнай рэформы» выкрываецца да канца. Адразу відаць, якая гэта была «рэформа» і як да яе маглі ставіцца беларускія сяляне.

У радзе сваіх выступленняў К. Чорны закляйміў пракляццем душыцеля беларускага народа вылюдка Кубэ, якога напаткала справядлівая кара народных мсціўцаў (неапублікаваны рукапіс «Крывавы апякун», «Заплацім пану і яго паслугачу». «Гаўляйтар і яго падлізнікі», «Забіяцкі «пык», «Гаўлятарская «акадэмія», «Канец крывавага ката»).

Калі пачаў выдавацца саіырычны часопіс «Раздавім фашысцкую гадзіну», Кузьма Чорны актыўна супрацоўнічае ў ім. 3 нумара ў нумар друкуе ён свае фельетоны, публіцыстычныя артыкулы.

     Рад твораў у гэты час К. Чорны падпісваў псеўданімамі. Нам вядомы наступныя псеўданімы, пад якімі пісьменнік друкаваўся ў розных выданнях Сымон Чарпакевіч, М Сідароўскі, М Біруля, Раман Талапіла, Ігнат Булава з-пад Турава.

Уся публіцыстычная, таксама як і мастацкая, дзейнасць К. Чорнага ў гады Айчыннай вайны прасякнута глыбокай упэўненасцю ёсць сіла, якая скрышыць фашысцкія полчышчы і вызваліць народы з палону! Гэта —  чалавек, апрануты ў форму салдата, гэта— парчьізаны.

   Героі першых дзён вайны, людзі, што не скарыліся перад разбойнымі і гітлераускімі салдатамі і ўзняліся да высокіх патрыятычных подзвігаў, сталі героямі самых ранніх публіцыстычных выступленняў К. Чорнага ваеннага часу.

Такі — магілеўскі калгаснік Манетаў з нарыса «Подзвіг ціхага чалавека». У гэтага ціхага, раней непрыкметнага чалавека, калі прыйшлі акупанты выявілася вялікае сэрца і нязломная воля патрыёта. Ен схаваў параненых партызан. У сяле з'явіліся карнікі. Пачалі дапытваць Манетава, пагражаючы смерцю. Ен не збаяўся пагроз і кінуў у твар гітлераўцу

«—Сволач ты фашысцкая, няўжо ты думаеш, што ўсіх нас перастраляеш^ Скора цябе самога будуць тачыць чэрві.

Гітлеравец стрэліў, і Манетаў упаў мёртвы, гэты ціхі, спакойны чалавек. Ен стаў народным героем таксама ціха і незаўважна. 3 такіх людзей складаецца гераічны беларускі народ».

5 студзеня 1942 г. К. Чорны друкуе ў «Савецкай Беларусі» «Расказы партызан Віцебшчыны» («Маладая гераіня», «Паўлікава помста», «Знішчылі чатырох афіцэраў»), напісаныя паводле фактаў, паведамленых пісьменніку партызанам Карасёвым з Веткаўскага раёна.

Гераізм студэнтак мастацкага вучылішча Жэні Палтаўскай і Шуры Луковінай Грыбковай, якія восенню 1941 г. зрабілі подзвіг, аналагічны подзвігу Зоі Космадзям'янскай, з'явіўся для К. Чорнага тэмай для двух хвалюючых вьіступленняў «Жэня Палтаўская» і «Верная дачка беларускага народа».

Калі ў верасні 1943 г. Савецкая Армія, гонячы ворага на захад, уступіла на беларускую зямлю, К Чорны сустрэў гэту вестку, як самую дарагую, самую жаданую. На радасную падзею пісьменнік адклікаецца артыкулам «Настаў вялікі дзень», у якім піша «Прыйшоў дзень расплаты і вызвалення. Блізка той дзень, калі ўстане з руін і Гомель, і Мінск, Віцебск і Магілеў... Блізка дзень мірнай працы на вольнай беларускай зямлі».

Перамогі Чырвонай Арміі К Чорны вітае новымі і новымі выступленнямі. Назавем некаторыя з іх: «Варочаецца жыццё», «Воля рве ланцугі», «Ваўкі ратуюць скуру», «Па слядах нямецкага заваеўніцтва», «Дзень добры, беларуская зямля».

Страницы: 1, 2



© 2003-2013
Рефераты бесплатно, курсовые, рефераты биология, большая бибилиотека рефератов, дипломы, научные работы, рефераты право, рефераты, рефераты скачать, рефераты литература, курсовые работы, реферат, доклады, рефераты медицина, рефераты на тему, сочинения, реферат бесплатно, рефераты авиация, рефераты психология, рефераты математика, рефераты кулинария, рефераты логистика, рефераты анатомия, рефераты маркетинг, рефераты релиния, рефераты социология, рефераты менеджемент.