на тему рефераты Информационно-образоательный портал
Рефераты, курсовые, дипломы, научные работы,
на тему рефераты
на тему рефераты
МЕНЮ|
на тему рефераты
поиск
Курсовая: Cтиль вещания

Такім чынам дзве тэндэнцыі, дзве плыні ствараюць у сваёй супярэчлівасці яркі

шматпланавы стыль рэпартажу:

1. тэндэнцыя да строгай дакументальнасці, дакладным аднаўленні падзей;

2. тэндэнцыя да маляўнічага, эмацыянальнага выяўлення рэчаіснасці, імкнення

журналіста адлюстраваць не толькі факт, але і ўласныя адносіны да яго.

Кожная з гэтых тэндэнцый вылучаецца з прыроды жанра, і суадносіны іх вельмі

важныя. Пры неапраўданай перавазе адной з іх парушаецца гармонія цэлага, і

тады мы атрымоўваем ухіл у бок залішняй сухасці ці памылковага прыхарошвання,

белетрызацыі. Ідэал заключаецца ў суразмернасці гэтых тэндэнцый. [14]

Межы рэпартажу настолькі шырокія, што ён можа ўтрымліваць у сабе элементы

інтэрв’ю, замалёўкі, карэспандэнцыі, выступлення. Гэта не з’яўляецца

адхіленнем ад нормы, наадварот, дазваляе стварыць яркі, вобразны і ў той жа

час аб’ектыўны матэрыял. На жаль, беларускія журналісты, якія працуюць на

нацыянальных каналах радыё, часам злоўжываюць магчымасцю выкарыстання пэўнага

жанра як элемента рэпартажу, і выдаюць за рэпартаж цэлую прамову якого-

небудзь чыноўніка, папрацаваўшы на самай справе толькі над мантажом. Мы

пагутарылі з вядучай інфармацыйных праграм Першага нацыянальнага канала радыё

“Радыёфакт” і “Пастфактум” Ганнай Курэйчык. Па яе словах, гэтая тэндэнцыя ўжо

запавольваецца, але некалькі год таму звычайнай справай у “Радыёфакце” было

наступнае. Вядучы гаворыць: “Пра новы праект дэпутатаў Ніжняй Палаты слухайце

ў рэпартажы нашага парламенцкага карэспандэнта ...”. Карэспандэнт прамовіць

дзве-тры агульныя фразы, якія складаюцца з лічбаў і дат, пасля чаго ідзе

стужка з запісам прамовы чыноўніка. Яна доўжыцца 5-6 хвілін. Рэпарцёр больш

нічога не дадае, не каментыруе. А слухач застаецца сам насам з незразумелай

яму інфармацыяй на незразумелай сухой канцылярскай мове. У такім выпадку

журналіст не імкнуўся прытрымлівацца пэўнага стылю, ён увогуле адышоў убок ад

патрэб слухача сваёй праграмы. Варта было б прапусціць пачутае праз прызму

сваёй палітычнай і сацыяльнай (ды і прафесійнай, нарэшце) свядомасці і,

вылучыўшы галоўнае ў паведамленні парламентарыя, перадаць сваімі словамі

складаную для непадрыхтаванага слухача інфармацыю.

Ганна Курэйчык дае слушную параду рэпарцёрам прыцягваць увагу досыць простым

сродкам. Чалавека больш за ўсё цікавіць падзея, якая можа адбіцца на яго

ўласным жыцці і дабрабыце. Таму важна паказаць, якія наступствы будзе мець

асабіста для яго падпісанне важнага дакумента. Напрыклад, калі скасуюцца

кантракты з Іракам, то ў Беларусі падаражэе бензін ці Мінскі трактарны завод

будзе выпускаць менш прадукцыі, што паўплывае на занятасць і заработную плату

працоўных на гэтым прадпрыемстве. Тлумачэнне, менавіта тлумачэнне, а не

каментарый павінна прысутнічаць у рэпартажы афіцыяльнага тыпу. Хаця

каментарый ці ўласна журналіста, ці высокай асобы ў рэпартажы таксама будзе

да месца, тым больш, што журналістыка можа і павінна быць заангажаванай. Гэты

факт здымае патрабаванне наконт недапушчэння ўласнай думкі рэпарцёра ў

аб’ектыўным матэрыяле.

Характэрныя рысы рэпартажу асабліва падкрэсліваюцца пры супастаўленні яго з

іншымі жанрамі журналістыкі. Напрыклад, калі інфармацыйная заметка дае толькі

паведамленне пра падзею, то нават самы кароткі рэпартаж - гэта абавязкова

цэлая карціна падзеі, афарбаваная аўтарскімі эмоцыямі. Размоўна афарбаваныя

словы і абароты ў аўтарскім маўленні – сведчанне прысутнасці аўтарскага я.

Бо калі перад намі не простая і не ўскосна-простая мова, то размоўна афарбаваныя

словы і выразы могуць належаць толькі апавядальніку. Таму размоўную лексіку,

фразеалогію, сінтаксіс ахвотна выкарыстоўваюць рэпарцёры. Гэта адна з найлепшых

крыніц выразных сродкаў публіцыстыкі.

Улічваючы вялікую стылествараючую ролю аўтарскага я ў складзе маўлення,

варта падрабязней разгледзець формы аўтарскай мадальнасці, сродкі і спосабы

выражэння аўтарскага я і іх уплыў на стылістычную манеру журналістаў.

Розныя формы выражэння аўтарскага я ствараюць шматгранныя стылістычныя

адценні: большая ці меншая стрыманасць, строгасць выкладу, прастата,

эмацыянальнасць, лірычнасць, публіцыстычнасць.

Так, выкарыстанне ўласнага займенніку 1-й асобы адзіночнага ліку звязана з

адкрытым, непасрэдным удзелам я ў маўленні, што нараджае звычайна такія якасці

слова, як публіцыстычнасць, эмацыянальнасць, але можа мець і нейтральны

стылістычны характар звычайнага рэпарцёрскага я.

Форма мы, распаўсюджаная ў многіх жанрах і стылях, пераважна навуковых і

афіцыйных, хаця і захоўвае аўтарскую мадальнасць, але значна больш стрыманая,

строгая і афіцыёзная, чым я, і сустракаецца ў асноўнам у рэпартажах

інфармацыйна-дзелавога характару. [14] Мы знаходзімся ў Авальнай зале

.

Аўтарская мадальнасць, нават калі яна ўскосна прысутнічае, іграе вядучую ролю

ў фарміраванні стылю рэпартажу і з’яўляецца адной з асноўных прыкмет жанру.

Да форм аўтарскай мадальнасці шчыльна прымыкае і такі граматычны сродак, як

“цяперашні рэпартажу”. Ён, аднак, мае і самастойнае значэнне. Гэта таксама адна

з рыс рэпартажу. Гэту своеасаблівую форму ўжывання цяперашняга часу дзеяслова

трэба адрозніваць ад так званага цяперашняга актуальнага, або цяперашняга

гістарычнага. “Цяперашні рэпартажу” – гэта адно са значэнняў, адна з функцый

шматпланавага цяперашняга часу. З яго дапамогай рэпарцёр паведамляе аб тым,

што непасрэдна адбываецца на яго вачах, сведкам або ўдзельнікам чаго ён

з’яўляецца ў гэты момант. Зразумела, што “цяперашні рэпартажу” амаль ва ўсіх

рэпартажах чаргуецца з іншымі дзеяслоўнымі часавымі формамі. Так, у адступленні

ад галоўнай лініі развіцця тэмы традыцыйна ўжываецца прошлы час дзеяслова,

часцей закончанага трывання. Кампазіцыйная роля цяперашняга рэпартажу тлумачыца

яго апісальнасцю і мадальнай афарбоўкай. У функцыі цяперашняга рэпартажу часта

выступаюць намінатыўныя сказы. [15] Пустая вуліца. Ля перавернутых машын -

тры апаленыя целы. Вакол раскіданыя рэчы і пабітае шкло. (Бел радыё)

Да назыўных (намінатыўных) адносяцца аднасастаўныя сказы, якія

сцвярджаюць наяўнасць, існаванне прадмета ці з’явы, называемых галоўым членам

сказа.

Такі галоўны член часцей за ўсё выражаецца назоўным склонам назоўніка. Радзей у

ролі галоўнага члена могуць выступаць займеннікі, лічэбнікі, колькасна-імнныя

спалучэнні. Толькі некалькі лічбаў. Восемсот вучняў. Вось і яна.

Сродкам выражэння наяўнасці, існавання прадмета ці з’явы, пра якія гаворыцца

ў назыўных сказах, з’яўляецца асобая інтанацыя: сказы звычайна вымаўляюцца

запаволена, калі іх некалькі, то паміж імі робіцца працяглая паўза, лагічны

націск падае на дзейнік. Назыўныя сказы не маюць спецыяльных слоў ці форм

слоў, якія выражаюць значэне часу, але тое, што ім супрацьпастаўляюцца

двухсастаўныя сказы са значэннем прошлага ці будучага часу, сведчыць пра

характэрны для іх цяперашні час.

Лаканізм, пэўная адцягненасць і ў той жа час вобразнасць, маляўнічасць – гэта

складае стылістычную асаблівасць назыўных сказаў. Яны звычайна малююць толькі

контуры карціны, даючы тым самым слухачу свабоду ў яе дамалёўцы.

Ці не кожны трэці рэпартаж пачынаецца з замалёўкі (ці мае яе ў сваім

складзе), у якой галоўная роля адводзіцца “цяперашняму рэпартажу”. Гэты

тэрмін быў уведзены А.В.Ісачэнкам і падкрэлівае цесную сувязь дадзенай

часавай формы і жанра рэпартажу: у гэтай форме рэпарцёр, які каментыруе

спартыўнае спаборніцтва па радыё, паведамляе пра тое, што адбываецца на яго

вачах (“мяч пераходзіць да Х”, “арбітр дае свісток” і г.д.). З “цяперашнім

рэпартажу” звязана істотнае стылёвае адценне праўдзівасці аповяду,

дакументальнасці, дакладнасці апісання. Неабходна падкрэсліць і тое, што гэты

прыём дазваляе наблізіць дзеянне да слухача, перанесці яго ў тыя ж самыя

абставіны, дзе быў сам аўтар. Ствараецца ілюзія, быццам слухач таксама прымаў

ўдзел у тых падзеях, хаця і пасіўна. Звычайна “цяперашні рэпартажу”

выкарыстоўваюць у апісаннях, пейзажных замалёўках. Апісальнасць гэтай формы

тлумачыцца тым, што яна ў большай ступені падкрэслівае прыкмету, якасць, чым

дзеянне. Кампазіцыйная роля тлумачыцца апісальнасцю і мадальнай афарбоўкай.

[14]

Стылю рэпартажу адпавядае і лаканізм канструкцыі “назоўны ўяўлення”. Яна

вылучае ў свядомасці слухача толькі галоўныя дэталі, прыкметы, абставіны

падзей. Сінтаксічная блізкасць гэтай канструкцыі “цяперашняму рэпартажу”

заключаецца ў агульным функцыянальна блізкім часавым значэнні: “Цэнтральная

прахадная маторнага завода” – такі ж самы сэнс фразы “Мы знаходзімся на

прахадной маторнага завода”.

Журналістыка цяпер, як і сацыяльна-палітычная сістэма грамадства, знаходзіцца

на пераходным этапе. Выпрацоўваюцца новыя прынцыпы і патрабаванні да метадаў,

зместу, кампазіцыі, афармлення журналіцкіх матэрыялаў. Замежныя калегі даюць

парады журналістам Цэнтральнай і Усходняй Еўропы: стыль матэрыялаў для радыё

адрозніваецца ад стылю друкаваных сродкаў масавай інфармацыі. Вось некаторыя

галоўныя адрозненні:

Тытулы (званні, пасады) звычайна папярэднічаюць імені і большасць з тых, каго

згадваюць у эфірных навінах, трэба ідэнтыфікаваць. Калі ў надрукаваным

артыкуле можна падаць “Уінстан Чэрчыль, былы прэм’ер-міністр”, то

радыёжурналісту трэба казаць “былы прэм’ер-міністр Уінстан Чэрчыль”.

Пазбягайце абрэвіятур нават пры паўторным згадванні. У эфірным вышчанні

могуць ужыцца толькі агульнавядомыя абрэвіятуры. Напрыклад, ААН – Арганізацыя

Аб’яднаных Нацый.

Па магчымасці пазбягайце прамога цытавання. Калі толькі прамая цытата не

з’яўляецца істотнай, лепш за ўсё ўжываць пераказ. Карыстацца прамымі цытатамі

ў эфіры вельмі нязручна, бо складана ўказаць слухачу на пачатак і канец

цытаты. Калі ж даводзіцца цытаваць, пазбягайце няўклюдных фраз “пачатак

цытаты...канец цытаты”, лепш ужывайце выразы “па яго словах”, “як ён сказаў”.

Спасылка на крыніцу павінна папярэднічаць цытаце. Слухач павінен ведаць, хто

з’яўляецца аўтарам цытаты, перад тым як яе пачуе.

Не ўжывайце шмат знакаў прыпынку. Празмернае ўжыванне косак, працяжнікаў,

косі з кропкай зусім не дапаможа дыктару.

Лічбы трэба акругляць. Журналісту газеты трэба падаваць лічбы як мага

дакладней але ў эфіры 4 182 000 рублёў ператвараюцца ў “больш чым чатыры

мільёны рублёў”.

Пазбягайце займеннікаў. Калі ўсё ж даводзіцца імі карыстацца, не забывайце

патлумачыць, да каго яны маюць дачыненне. Шмат займеннікаў у матэрыяле могуць

ускладніць яго яснасць.

Карыстайцеся дзеясловамі ў цяперашнім часе, калі гэта да месца. Выкарастанне

цяперашняга часу (“гаворыць” замест”сказаў”) стварае ўражанне імгненнасці

дзеяння.

Не стаўце залежныя сказы перад галоўнымі. Напрыклад: “Зрабіўшы сёння першы

крок у сваім Еўрапейскім турнэ, Прэзідэнт сказаў...” Такі сказ можа вельмі

забытаць слухача. Найлепшы варыянт – просты сказ: дзейнік + выказнік +

дапаўненне. Ці можна разбіць складаны сказ на два простыя, калі хранаметраж

матэрыяла дазваляе. [7]

У 50-60-я гады ХХ ст. радыё- і тэлежурналісты выдзеліліся ў асобную

катэгорыю. С.І.Ожагаў зусім правільна бачыў у іх працаўнікоў, якія займаюца

журналістыкай, г.зн. літаратурна-публіцыстычнай дзейнасцю. А дзейнасць гэта

шматгранная. Тут трэба не толькі напісаць штосьці і пакласці на стол

рэдактара, але і сабраць неабходны матэыял і аформіць яго пераважна як

магнітафонны запіс, адрэдагаваць усё як мае быць. Акрамя таго, сучасныя

журналісты часта выступаюць у ролі навукоўцаў-даследчыкаў ці следчых-

крыміналістаў. Значыць, маўленне журналіста павінна быць найперш правільным і

разнастайным, увогуле адпавядаць патрабаванням не толькі ўсіх камунікатыўных

якасцей, але і моўнага майстэрства.

Літаратурна-публіцыстычная дзейнасць патрабуе дасканалага валодання

публіцыстычным стылем, яго падстылямі і жанрамі. А яны, як вядома, патрабуюць

адпаведных моўных сродкаў. Да таго ж, паралельнае суіснаване беларускай і

рускай моў набыло ў нашай краіне своеасаблівую сітуацыю. Таму праблемам

культуры маўленя журналістаў у апошнія дзесяцігоддзі надаецца пераступеннае

значэнне, што адбілася і ў спецыяльным выданні “Культура мовы журналіста”,

якое ажыццяўяе выдавецтва “Універсітэцкае” праз кожныя два гады, пачынаючы з

1982 года. [17]

Аснова мовы і сродкаў, з якіх складаецца стыль рэпартажу – публіцыстычны

стыль. Даўно заўвжана, што публіцыстычны стыль - гэта сінтэз навуковага і

мастацкага стыляў. Таму кожны журналіст павінен усімі сваімі органамі

пачуццяў адчуваць і адрозніваць функцыянальна-экспрэсіўную афарбоўку моўных

сродкаў , камунікатыўную і эстэтычную, а таксама інфармацыйную і

валюнтатыўную функцыі сучаснай беларускай мовы.

Усе літаратурна-публіцыстычныя творы павінны не толькі амаль фатаграфічна

перадаваць факты рэчаіснасці, але і выражаць патрэбную думку пра гэтыя факты,

г.зн. аказваць уздзеянне на свядомасць слухача як аб’ектыўна, так і

Страницы: 1, 2, 3, 4, 5, 6



© 2003-2013
Рефераты бесплатно, курсовые, рефераты биология, большая бибилиотека рефератов, дипломы, научные работы, рефераты право, рефераты, рефераты скачать, рефераты литература, курсовые работы, реферат, доклады, рефераты медицина, рефераты на тему, сочинения, реферат бесплатно, рефераты авиация, рефераты психология, рефераты математика, рефераты кулинария, рефераты логистика, рефераты анатомия, рефераты маркетинг, рефераты релиния, рефераты социология, рефераты менеджемент.