на тему рефераты Информационно-образоательный портал
Рефераты, курсовые, дипломы, научные работы,
на тему рефераты
на тему рефераты
МЕНЮ|
на тему рефераты
поиск
Курсовая: Cтиль вещания

пагадненне, невяртанне, выкарыстанне і інш.).

На жаль, на беларускім радыё пераважаюць менавіта такія рэпартажы. Яны хутчэй

нагадваюць афіцыйнае паведамленне, карэспандэнцыю. Афіцыйна-справавы стыль

найбольш прыдатны да існавання ў ім штампаў і канцылярызмаў. Рэпартажы,

створаныя ў такім стылі, здаецца, не адрозніваюцца адзін ад аднаго і гучаць

аднолькава суха і нецікава. І цяпер ветэраны, нягледзячы на сталы узрост,

прымаюць актыўны ўдзел у грамадскім жыцці. (“Радыёфакт”) Аказанне

сацыяльна значных паслуг насельніцтву знаходзіцца пад асабістым наглядам

Прэзідэнта Беларусі. (“Радыёфакт”) У рэпартажы пра трагічны лёс удзельнікаў

Вялікай Айчыннай вайны журналіст кажа: Трасцянецкі лагер з’яўляўся

самым вялікім на тэрыторыі Усходняй Еўропы. Куды прасцей і лёгка для

слыху прагучала б тая ж самая фраза ў такім афармленні: Трасцянецкі лагер

быў самым вялікім ва ўсёй Усходняй Еўропе. Калі вядецца аповяд пра

жыццё, пра лёс, то лексіка павінна быць набліжана да размоўнай, каб веяла ад

слоў журналіста шчырасцю і чалавечнасцю.

Для сінтаксісу афіцыйна-дзелавога маўлення характэрныя складаныя сказы,

дзеепрыметныя і дзеепрыслоўныя звароты, канструкцыі са складанымі злучнікамі і

адыменнымі прыназоўнікамі (у выніку таго што, нягледзячы на тое што, з

мэтай, згодна з).

Фразы ў рэпартажы павінны быць кароткія. Варта пазбягаць нагрувашчвання думак

у адной фразе. Пры вольным вусным выкладанні магчымы фразы больш

распаўсюджаныя, чым пры чытанні. Пад фразай мы разумеем семантыка-фанетычнае

адзінства, аб’яднанае прыкметай інтанацыйнай закончанасці. Патрабаванне да

невялікага аб’ему фразы абгрунтавана фактарам напружвання увагі слухача. З

мэтай разбіўкі доўгіх фраз і набліжэння тэксту да размоўнага характару можна

карыстацца некаторымі прыёмамі:

  1. Вылучаць у асобныя фразы даданыя сказы, якія ўводзяцца словамі

    таму што, хаця,

прычым і інш., а таксама фразы, якія далучаюца да папярэдняй фразы пры

дапамозе злучнікаў а, і, але і г.д. пры гэтым часам бывае неабходнай

перапрацоўка фразы (перастаноўка слоў, змяненне склонавых форм, выкрэсліванне

лішніх слоў).

  1. Трэба пазбягаць грувасткіх цытат, замяняючы іх пераказам у тых

    выпадках, дзе

стыль цытуемага аўтара прыкметна адрозніваецца ад агульнага стылю рэпартажу.

  1. Пазбягаць трэба і залішняй колькасці фраз аднолькавага абему. Аб’ём

    неабходна

вар’іраваць, чарадаваць доўгія і кароткія фразы (кіравацца прынцыпам

разнастайнасці).

  1. Не варта карыстацца аддзеяслоўнаымі назоўнікамі, калі можна

    дасягнуць больш

простай канструкцыяй з дапамогай дзеяслова. [3]

  1. Трэба пазбягаць такіх словазлучэнняў, у якіх цяжка разабраць, чым у сказе

з’яўляецца назоўнік, які стаіць у родным склоне, - суб’ектам ці аб’ектам

дзеяння? У словазлучэнні крытыка пісьменніка родны склон назоўніка

пісьменніка можна зразумець як родны аб’екта. Тады гэта азначае, што нехта

крытыкуе пісьменніка. Калі ж зразумець склон як родны суб’екта, то выраз

атрымае адваротны сэнс: пісьменнік сам крытыкуе некага. [16]

  1. Выдатным сродкам пыцягнуць увагу з’яўляецца прыём угадвання наперад

    заўваг,

якія могуць узнікнуць у слухачоў. Пры гэтым карыстаюцца абаротамі Вы можаце

мне запярэчыць, што... ці Вы можаце запытаць... і далей магчымае

пытанне ў форме прамога маўлення.

Яшчэ адзін спосаб прыцягнуць увагу - задаваць пытанні, на якія ж адразу будзе

дадзены адказ ці вуснамі журналіста, ці спецыяліста: На календары – зіма. З

яе надыходам мы ўсё часцей чуем словы “грып”, “лекі”, “эпідэмія”.

Паклапаціцца пра ўласнае здароўе нас прымушае зменлівы настрой прыроды.

Маразы чаргуюцца з адлігамі, і ў выніку ствараеца асяроддзе, спрыяльнае для

развіцця вірусных прастудных захворванняў. Першае месца сярод іх па традыцыі

займае грып. Што рыхтуе ён нам у гэтым годзе? Якія асаблівасці яго развіцця ў

Беларусі прагназуюць нашы медыкі? (“Радыёфакт”)

  1. У тэксце трэба пазбягаць выпадковага паўтору адных і тых жа слоў і

    корней, якія

складаюць уражанне стылістычнай нядбайнасці: Зараз у нас у гасцях

маскоўскія госці. (Бел.радыё)

Прыгажосць маўлення – ў яго дакладнасці і прастаце. Дакладна і проста

гаворыць і піша той, хто мае вялікі слоўны запас і выкарыстоўвае назвы з тым

значэннем, якое замацавалася за імі ў працэсе развіцця мовы і грамадства.

Гэта асноўнае правіла словаўжывання, якое забяспечвае паразуменне тых, хто

карыстаецца літаратурнай мовай. Выбар, як і спалучэнне, заўсёды вызначаецца

не толькі задачай непасрэднай перадачы інфармацыі, але і ў нейкай меры тымі

ўмовамі, той сітуацыяй, ў якіх адбываюцца моўныя зносіны. Вуснае маўленне

дазваляе наладзіць жывы кантакт паміж тым, хто гаворыць, і тым, хто слухае. У

залежнасці ад рэакцыі субяседнікаў час размовы можна нешта ўдакладніць,

узмацніць, паўтарыць сказанае, інакш кажучы, можна адразу адрэагаваць на тое,

як успрымаюцца асобныя словы або ўсё выказванне ў цэлым.

Здараецца так, што журналіст, імкнучыся паказаць сваю адукаванасць і эрудыцыю,

трапляе ў смешнае становішча з-за няведання сапраўднага сэнсу некаторых слоў і

выразаў. Як у прымаўцы, чуў звон, а вось адкуль ён... У праграме “Радыёфакт” у

рэпартажы пра пазітыўныя дасягненні у барацьбе супраць злачыннасці журналіст

паведамляе: “За два месяцы нашы рэчыцкія пінкертоны раскрылі і

прыпынілі дзейнасць дзвюх злачынных груповак...”

Даведка: Алан Пінкертон, родам з Шатландыі, у ЗША арганізаваў вельмі

паспяховую ахоўную фірму (пачынаў з аховы рэйсавых дыліжансаў, паштовых

аўтобусаў). Паступова фірма разраслася, пра яе шмат пісаў друк. З цягам часу

працаўнікі фірмы сталі героямі дэтэктыўных бульварных раманаў, прымітыўных

серыйных выданняў кішэннага памеру і ператварыліся ў герояў кшталту агента

007 ці Васіля Іванавіча з Пецькам ды Анкай. [11]

Няведанне замежных моў прыводзіць да пашырэння таўталагічных выразаў ў

спалучэннях з запазычанымі словамі, т.зв. плеаназмаў, у якіх слова з роднай мовы

часткова паўтарае сэнс паняцця, што перадаецца замежным словам. Рэпарцёры

неаднаразова паўтараюць: сервісная служба, прэйскурант цэн, дробны петыт.

Тлумачальныя слоўнікі маглі б падказаць аўтарам таўталагічных выразаў, што

прэйскурант – гэта “даведнік, спіс цэнаў”, сервіс – “абслугоўванне”, петыт –

“малы, дробны”. Прывяду прыклады плеаназмаў, якія час ад часу сустракаюцца ў

афіцыйных рэпартажах “Радыёфакта”. Вылучанае слова – лішняе.

сетка Інтэрнэт

планы на будучыню

выпускаемая прадукцыя

кароткі брыфінг

наведаць з візітам

У мове рэпартажу дакладнасць словаўжывання набывае сілу закона. Вельмі часта

можна пачуць памылкі, звязаныя з блізкім гучаннем слоў: абагуліць

“зрабіць індывідуальнае калектыўным” і абагульніць “выказаць у агульным

палажэнні вынікі назіранняў над асобнымі фактамі”, бескарыслівы “які не

імкнецца да асабістай выгады, нажывы” і бескарысны “які не прыносіць

карысці, марны”, пераўтварыць “змяніць што-н. карэнным чынам,

перабудаваць” і ператварыць “перавесці ў другі стан, надаць зусім іншы

выгляд; ажыццявіць на справе што-н., увасобіць у чым-н. пэўным, канкрэтным”,

кантсруктыўны “які выяўляе сутнасць чаго-небудзь, істотны, важны” і

канструкцыйны “звязаны з канструкцыяй”.

У мове рэпартажу асабліва строга вытрымліваецца патрабаванне, каб слова ў

кантэксце было адназначнае. Ужыванне мнагазначнага слова з выяўленнем у тым

самым кантэксце некалькіх яго значэнняў спараджае непаразуменні.

Задача камунікатыўнасці вырашаецца станоўча, калі субяседнікі добра валодаюць

мовай, умеюць правільна і дакладна выказваць свае думкі. Але недастаткова

толькі перадаваць думкі, неабходна выражаць іх прыгожа, вобразна, яскрава.

Мова – гэта своеасаблівая “візітная картка” чалавека. Па тым, што і як ён

гаворыць, мы мяркуем пра яго культурны ўзровень, эрудыцыю, выхаванне. Мова

з’яўляеца паказчыкам інтэлігентнасці, бо ў ёй выяўляецца ступень далучанасці

асобы да здабыткаў сусветнай культуры. [17]

Дакладнасць забяспечваецца добрым веданнем прадмета маўлення, аўтарскім

кантролем за прымяненнем слова ці фразеалагізма. Гэта – пазамоўныя

(экстралінгвістычныя) умовы дакладнасці. Да лінгвістычных умоў, якія

садзейнічаюць стварэнню дакладнасці, адносяцца:

  • веданне сінінімічных магчымасцей мовы і ўменне выбраць з

    сінінімічнага рада

найбольш дакладнае для данага выпадку слова;

  • веданне і дакладнае размежаванне полісеміі;
  • уменне

    размяжоўваць паронімы і амонімы. [8]

Галоўным выяўленчым сродкам радыёрэпартажу з’яўляецца жывое слова. Яно

перадае думкі і эмоцыі аўтара. Змена маўленчых плыняў, выступленне ля

мікрафону розных людзей, змена роляў, рытму складаюць поліфанію рэпартажу.

Тут дарэчы будуць асацыяцыі, кантрасты, метафары. Цяжкасць работы над

рэпартажам заключаецца ў тым, што журналісту трэба пастаянна знаходзіць

вобразныя словы, дакладныя эпітэты і параўнанні, падкрэсліваць характэрныя

дэталі. Вялікая роля імправізацыі.

Перыфразы-характарыстыкі у мове публіцыстыкі выконваюць розныя семантычна-

стылістычныя задачы. Некаторыя перыфразы лаканічна і дакладна раскрываюць

сутнасць з’явы і тым самым даюць ёй грамадскую або эстэтычную ацэнку.

Перыфраза – найчасцей вынік індывідуальна-мастацкага бачання свету. У людзей

з багатым жыццёвым вопытам, арыгінальным і глыбокім мысленнем яна

адлюстроўвае складанасць узаемаадносін паміж рознымі з’явамі рэчаіснасці.

Перыфразы структурна арганізуюцца на сінтаксічнай аснове, звычайна гэта

словазлучэнні. Свабодныя словазлучэнні абазначаюць прадметы і іх прыметы,

дзеянні і іх аб’екты раздзельна, а перыфразы, маючы тую самую структуру,

семантычна непадзельныя і называюць з’явы жыцця ўсім слоўным комплексам. Гэта

добра відаць, калі параўнаць свабодныя і генетычна звязаныя з імі

перыфрастычныя словазлучэнні, адрозніць якія можна толькі ў кантэксце. Такім

чынам, перыфраза ўзнікае ў працэсе моўных адносін і характарызуецца

паасобнасцю афармлення – мае мадэль свабоднага словазлучэння. Перыфразу мы

пачуем у размове, калі нехта замест радзіма скажа прадзедаў зямля, замест

унук – сыныў сын. [9]

Перыфраза не толькі называе з’яву жыцця, яна адначасова і характарызуе яе: зямля

Заслонава, Купалы, Якуба Коласа зямля – гэта і Беларусь-партызанка, і тая

Беларусь, якая дала свету нямала таленавітых людзей; крылатая мудрасць народа –

вусна-паэтычныя творы, што перадаюцца з пакалення ў пакаленне як здабыткі

духоўнай культуры народа. Нямала перыфраз сталі традыцыйнымі. Беларускім

шоўкам называюць лён, другім хлебам – бульбу, беларускім морам

– возера Нарач, блакітным палівам – газ. Традыцыйныя перыфразы

зразумелыя і без канэксту.

Перыфраза паводле сваёй структуры менш эканомная, чым асобнае слова. І калі б

у яе значэнні не было нічога новага ў параўннні са значэннем і адценнем

значэнняў аднаслоўнай назвы, утварэнне і ўжыванне перыфразы было б мала

апраўданае: няма патрэбы ўжываць цэлае словазлучэнне, калі тое самае можна

выказаць адным словам. Перавага перыфразы над звычайным словам у тым, што яна

не толькі называе пэўную з’яву, але і адразу характарызуе яе праз апісанне

прымет, уласцівасцей. У перыфразах аўтары не проста занатоўваюць тое, што

назіраюць у жыцці, а, скарыстаўшы зрокавае падабенства, сходнасць,

набліжанасць слыхавых адчуванняў, спецыяльна паварочваюць прадмет, з’яву да

слухача той гранню, якая дапамагае надаць малюнку адчувальную відавочнасць і

дазваляе падтрымаць пэўны настрой апісання.

Здольнасць перыфразы даваць ацэнку журналісты часта выкарыстоўваюць пры

замене ўласных назваў. Як вядома, уласнае імя не перадае ніякіх эмоцый,

экспрэсій, не характарызуе прадмет ці асобу. У працэсе маўлення ўласнае імя

выконвае толькі намінатыўную функцыю. Перыфраза ж адразу і называе, і

характрызуе. Калі, напрыклад, у хроніцы часопіса “Маладосць” мы чытаем пра

краіну старых традыцый – Англію, то заўважаем характарыстычную функцыю

перыфраз. [9]

Пачуўчы ад некага таямнічае слова Пенаты, беларускія журналісты сканструявалі

замест выразу вярнуцца дадому сінонім вярнуцца у родныя Пенаты.

Магчыма, гэта была бяздумная пазыка ў расійскіх калегаў, магчыма, паўплывала

асацыяцыя з беларускім “родныя хаты”. Але такі выраз можна пачуць сёння на

радыё і прачытаць у газетах.

Даведка: Пенаты, паводле старажытнарымскай міфалогіі, - хатнія сямейныя

бажкі, якія ахоўвалі жытло, гаспадарку, сямейныя запасы і скарбы пад зычлівым

Страницы: 1, 2, 3, 4, 5, 6



© 2003-2013
Рефераты бесплатно, курсовые, рефераты биология, большая бибилиотека рефератов, дипломы, научные работы, рефераты право, рефераты, рефераты скачать, рефераты литература, курсовые работы, реферат, доклады, рефераты медицина, рефераты на тему, сочинения, реферат бесплатно, рефераты авиация, рефераты психология, рефераты математика, рефераты кулинария, рефераты логистика, рефераты анатомия, рефераты маркетинг, рефераты релиния, рефераты социология, рефераты менеджемент.