на тему рефераты Информационно-образоательный портал
Рефераты, курсовые, дипломы, научные работы,
на тему рефераты
на тему рефераты
МЕНЮ|
на тему рефераты
поиск
Курсовая: Стиль СМС

даследвання, звязанага з СМС-паведамленнямі. Вучоныя сцвярджаюць, што будучую

прафесію дзіцяці можна вызначыць па тым, як падлетак набірае кароткія

паведамленні на мабільным тэлефоне. У праведзеным даследванні навукоўцы

прааналізавалі навыкі набору СМС у тысячы дарослых людзей. Як выявілася, ва

ўладальнікаў мабільных тэлефонаў, працуючых у адной і той жа плыні, ёсць

падабенствы у спосабе набору кароткіх паведамленняў СМС. Прадстаўнікі розных

прафесій былі падзелены на чатыры групы - "творцы", "жанглёры", "кантралёры"

і "памочнікі".

"Творцы" (акторы, дызайнеры, рэкламныя агенты, садоўнікі) выкарыстоўваюць

самыя модныя тэкставыя абрэвіятуры і слэнг, пішуць паведамленні з

чаргуючыміся вялікімі і малымі літарамі, малююць літары ці невялічкія

карцінкі з дапамогай сімвалаў, выдумляюць свае застаўкі, пішуць сваю

«мабільную» музыку, а таксама часта. губляюць свой мабільны тэлефон з усімі

дадзенымі.

"Жанглёры" (настаўнікі, офісныя працаўнікі, працаўнікі службаў выратавання)

выкарыстоўваюць вялікія і маленькія літары, правільна ставяць знакі прыпынку,

ужываюць афіцыйна-дзелавы стыль і амаль не ведаюць аб прызначэнні абрэвіятур

і смайлікаў; ніколі не губляюць "мабілу" і заўсёды дакладна ведаюць, дзе ён

знаходзіцца.

"Кантралёры" (ваенныя, адвакаты і гандлёвыя прадстаўнікі) заўсёды

выкарыстоўваюць толькі вялікія літары (ад чаго паведамленне амаль "крычыць"),

ніколі не карыстаюцца абрэвіятурамі, скарачэннямі і смайлікамі, эканомяць

грошы на сваім рахунку і таму дасылаюць толькі лаканічныя паведамленні, якія,

тым не менш, утрымліваюць у сабе ўсю неабходную інфармацыю.

"Памочнікі" (няні, сядзелкі, асістэнты) заўсёды выкарыстоўваюць толькі малыя

літары (бо лянота працаваць з вялікімі), дадаюць у паведамленні сімволіку

(напрыклад, смайлікі, але на вялізныя малюнкі і тым больш на анімаваныя

застаўкі іх не хапае), любяць гуляць у СМС-гульні і нярэдка праводзяць са

сваім тэлефонам, ліхаманкава націскаючы на іх кнопкі, па некалькі гадзін у

дзень.

На думку псіхолага Сіднея Крауна, прымаўшага удзел у даследванні, калі

паглядзець на тое, як кароткія паведамленні дасылаюцца дзецьмі, можна

вызначыць, якую прафесію яны абяруць для сябе ў будучыні. "У наш час дзеці

ўсё менш пішуць асадкай па бумазе. Таму нам даводзіцца шукаць новыя спосабы

вызначэння асабістых характарыстык дзіцяці, асабліва ў тым, што датычыць яго

будучай прафесіі", - заявіў Сідней Краун.

Насамрэч, у апошнія часы назіраецца павелічэнне колькасці мабільных тэлефонаў

сярод дзяцей. Гэтаму спрыяюць як невялікія цэны на тэлефоны, так і тое, што

ім падабаецца браць прыклад з дарослых і націскаць кнопачкі на трубках.

Нягледзячы на тое, што некаторыя даследчыкі лічаць, быццам стыль пісьма СМС

адмоўна ўплывае на граматычны лад мовы, іншыя супрацьпастаўляюць ім свае

доказы, што гэты стыль спрыяе развіццю творчых здольнасцей у моладзі.

Невялікая прастора і абмежаваная колькасць сімвалаў і смайлікаў прымушае

карыстальнікаў максімальна творча падыходзіць да задачы напісання кароткага

паведамлення. Усё гэта вучыць моладзь па-новаму выказваць свае думкі, пачуцці

і эмоцыі. Да таго ж на кніжных палічках планеты з'яўляецца ўсё больш

тэматычных падручнікаў і навучальных дапаможнікаў. Так, ангельская кампанія

"Genie" выдала першы ў свеце слоўнік агульнаўжывальных скарачэнняў для

сістэмы кароткіх паведамленняў, перадаваемых на сотавы тэлефон. Кніжка

кішэннага памеру ўтрымлівае некалькі тысяч скарачэнняў на ўсе жыццёвыя

выпадкі. У той жа "старай добрай Англіі" на гэтай глебе адбыўся скандал.

Групы бацькоў-актывістаў закідваюць скаргамі выдавецтва "The Eight Day", якое

вырашыла выдаць для навучэнцаў сярэдніх школ у рэкламных мэтах бясплатны

кампакт-дыск з найбольш распаўсюджанымі лаянкавымі словамі. Слоўнік "Rude

Text Book" ("Няветлівая кніга") змесціць у сабе каля сотні непрыстойных слоў

на ангельскаі мове і іх абрэвіятуры для выкарыстання ў СМС-паведляннях. 600

копій дыска будуць распаўсюджаны каля школ для дзяцей ад 12 да 16 год.

АДКУЛЬ УЗЯЎСЯ СТЫЛЬ СМС

А зараз пяройдзем непасрэдна да стылю СМС. Што ж ён сабой уяўляе? Як

сфармаваўся? Можна з упэўненасцю сказаць, што ён з'явіўся ў выніку

апрошчвання канспектавання лекцый студэнтамі.

Для павелічэння тэмпаў канспектавання людзі звяртаюцца да розных хітрыкаў. У

кожнага ёсць свае метады. Найбольш распаўсюджаныя і агульнапрызнаныя з іх -

простае скарачэнне слоў, якому навучаюць яшчэ ў пачатковай школе. Адна з яго

разнавіднасцяў - гэта і ёсць стыль СМС-паведамлення. Асноўны прынцып

скарачэння пісьма - гэта памяньшэнне часу на канспектаванне інфармацыі. Тут

ёсць два шляхі. Першы: хутчэй вадзіць асадкай па паперы (што часта прыводзіць

да неакуратнасці нататкаў, хуткаму стамленню і з'яўлення нервовасці). Другі:

паменьшыць "шлях" асадкі. Гэты спосаб падзяляецца яшчэ на некалькі.

1. Выкіданне з слоў галосных літар, пакідаючы іх толькі ў канчатках. Гэта

патрабуе трэніроўкі, пасля становіцца цяжка адзвычаіцца мінаць літары, іншыя

людзі з цяжкасцю чытаюць такі канспект. Прыклады: кнспкт, клвтра, влспд.

2. Ужыванне агульнапрынятых скарачэнняў. Лёгка навучыцца, лёгка чытаць, тэкст

зразумелы іншым людзям, хоць і трошкі непрыгожа выглядае. Прыклады: фіз-ра,

зам., арг., алг.

3. Замена часта ўжываемых спалучэнняў літар ці слоў спецыяльнымі значкамі. Самая

вялікая складанасць – гэта навучыцца вылучаць у патоку інфармацыі такія

элементыі не забывацца на свае сімвалы-скарачэнні. Да таго ж такі тэкст не

чытаецца іншымі людзьмі. Прыклады: усё (all па-ангельску) -

перавёрнутая літара "А", "людзі" - "Л", “перавага” - "+" у

кружочку і гэтак далей.

4. Выкарыстанне піктаграм і дыяграм. Не заўсёды падыходзіць, акрамя таго

цяжка прывучыць сябе не пытацца запісаць кожнае слова, а аналізаваць паток

інфармацыі і запісваць толькі канцэпцыю, асноўныя тэрміны, ключавыя словы,

назвы блокаў і сувязей. Затое канспект атрымліваецца больш наглядным,

канспектаванне вядзецца лягчэй і матэрыял запамінаецца лепш дзякуючы

правядзенню яго аналізу.

Канешне, гэтыя спосабы можна і трэба камбінаваць. Напрыклад, людзі, даўно

займаючыяся напісаннем паведамленняў СМС, знакамітае Гамлетаўскае выказванне "

To be or not to be?" ("Быць ці не быць"?) запісаў бы такім чынам: "

2В|!2В?" (не забывайцеся на слоўнік).

Да чаго прыводзяць падобныя скарачэнні, можна мяркаваць па наступнаму

прыкладу. На пачатку восені 2003 года ў прэсе з'явіліся артыкулы пра адно

цікавае сачыненне.

Выкладчыца адной з шатландскіх школ была вельмі здзіўлена, калі ўзялася

правяраць сшыткі сваіх вучняў - сачыненні пра тое, як яны правялі свае летнія

вакацыі. Трынаццацігадовая дзяўчынка добрасумленна выканала заданне, але ў

вельмі нязвыклай форме. Яе сачыненне пачыналася так: "My smmr hols wr CWOT.

B4, we usd 2go2 NY 2C my bro&his GF&thr 3 :-o kds FTF. ILNY, it's a gr8

plc". Калі настаўніца пабачыла такі тэкст, яна вельмі абурылася. Пазней яна

заявіла: "Сачыненне было напісана нейкімі неразборлівымі ерогліфамі, шмат з іх

я проста не здолела перакласці." Аўтарка незвычайнага сачынення была здзіўлена

рэакцыяй настаўніцы. "Такі спосаб напісання значна лягчэй, чым звычайная

ангельская мова" - сказала яна ў сваё апраўданне. Дарэчы, расшыфроўваюцца

напісаныя дзяўчынкай радкі так: "My summer holidays were a complete waste of

time. Before, we used to go to New York to see my brother, his girlfriend and

their three screaming kids face to face. I love New York, it's a great place

." Гэта даволі банальнае сачыненне пра неабходнасць бачыць у Нью-Ёрку брата з

яго сяброўкай, іх дзетак, якія ўвесь час равуць, і як гэта нудна, нягледзячы на

тое, што Нью-Ёрк - вельмі прыгожае месца. Ну, а тое, што пабачыла ў сшытку

настаініца - зусім не ерогліфы, а тэкст, напісаны СМС-стылем, які можна стрэць

у кожнай другой СМС-цы. Гэта вельмі спрошчаная мова, прыдуманая дзеля

скарачэння месца і часу напісання. Менавіта таму ён і быў выкарыстаны ў

сачыненні.

СТЫЛІСТЫКА І АБ'ЕКТЫ ЯЕ ВЫВУЧЭННЯ.

ФУНКЦЫЯНАЛЬНЫЯ СТЫЛІ МОВЫ

А зараз самы час звярнуцца непасрэдна да стылістыкі СМС-паведамленняў.

М.Я.Цікоцкі вызначае стылістыку як "лінгвістычную навуку, што вывучае сродкі

моўнай выразнасці і заканамернасці их функцыянавання, абумоўленыя найбольш

мэтазгодным і мэтанакіраваным выкарыстаннем у залежнасці ад зместу

выказвання, мэтаў, сітуацыі і сацыяльнай сферы зносін" (М.Я.Цікоцкі.

"Стылістыка беларускай мовы". Мінск, "Універсітэцкае", 1995, с.15-16).

Прадметам вывучэння стылістыкі як навукі з'яўляюцца у большай ступені тыя

якасці, што звязаны не з дакладным і правільным ужываннем думкі, а з як мага

больш яркім, асаблівым выражэннем яе ў тых выпадках, калі з шэрагу магчымых

па-рознаму стылістычна афарбаваных варыянтаў (сінонімаў) выбіраецца адзін.

Адсюль і вынікае настойлівае патрабаванне разглядаць усе моўныя з'явы з

фнкцыянальна-стылістычнага і эмацыянальна-экспрэсіўнага бакоў. Функцыянальна-

стылістына афарбоўка розных сродкаў мовы паказвае іх прыналежнасць да пэўнай

маўленчай сферы - стылю, формы маўлення або яго тыпу. Звычайна выдзяляюць

моўныя адзінкі агульнаўжывальныя (рахунак) і адзінкі мовы, выкарыстанне якіх

функцыянальна абмежавана (акаунт). Зразумела, што першыя з іх

выкарыстоўваюцца неабмежавана, ва ўсіх стылях, а другіх - пераважна ў

афіцыйна-дзелавым і навуковым стылі, ды яшчэ час ад часу ў размоўным ("На

маім акаунце пуста, таму МТС адключылі зыходзячыя званкі"). У залежнасці ад

таго, у якой са сфер маўлення выкарыстоўваюцца моўныя сродкі функцыянальна

абмежаванага ўжывання, яны падзяляюцца на розныя групы (афіцыйна-дзелавы,

тэхнічны, публіцыстычны, спецыяльны, паэтычны і інш.). Бывае так, што гэтая

функцыянальна-стылістычная афарбоўка якога-небудзь моўнага элемента ў

звычайным для яго асяроддзі калі-некалі і не адчуваецца. Але трэба сказаць,

што яна (афарбоўка) не залежыць ад кантэксту, а ўваходзіць у сэнсавую

структуру моўных адзінак і з'яўляецца пастаяннай якасцю слоў, таксама як і іх

значэнне. Пагэтаму стылістычная афарбоўка рэгіструецца ў слоўніках

стылістычнымі паметамі (разм., кніжн., біял., праст.. абл. і інш.). Яны

характарызуюць менавіта пастаянныя, трывалыя функцыі моўных адзінак,

выкарыстанне якіх па тых ці іншых прычынах абмежавана. Часам бывае не адна, а

некалькі памет пры адным слове.

Яшчэ трэба сказаць пра эмацыянальна-экспрэсіўную афарбоўку. Гэта - такія

дадатковыя якасці адзінак мовы, якія накладваюцца на іх лагічна-прадметнае

значэнне. Разнавіднасцяў такіх афарбовак звычайна вылучаюць тры. Да першай з

іх адносяцца словы і выразы, само значэнне якіх утрымлівае ацэначны элемент.

Напрыклад, такія шырокаўжывальныя ў СМС-паведамленнях словы як лох, ламер,

гуру ўжо ў самой семантыцы нясуць эмацыянальна-экспрэсіўную афарбоўку.

Звычайна словы гэтай падгрупы адназначныя, і іх ярка выражаная станоўчасць

альбо адмоўнасць не дае магчымасці ўжываць іх у іншых значэннях. Другую групу

складаюць словы, якія самі па сабе абазначаюць нейтральную з'яву або прадмет

і з'яўляюцца стылістычна нейтральнымі, а пры выкарыстанні ў іншым стылі

набываюць эмацыянальна-экспрэсіўную афарбоўку (тормаз і інш.). І, нарэшце,

трэцяя група - гэта словы, ў якіх стылістычная канатацыя дасягаецца

афіксацыяй (як правіла, суфіксамі): чалавек - чалавеча - чалавечык. Калі

падсумаваць усё вышэйсказанае, атрымаецца, што функцыянальна-стылістычныя

моўныя сродкі супрацьпастаўляюцца агульнаўжывальным, а эмацыянальна-

экспрэсіўныя - нейтральным. З-за таго, што размяжоўваюцца паняцці

"эмацыянальна-экспрэсіўны" і "функцыянальна-стылістычны", трэба не блытаць і

тэрміны "нейтральны" з "агульнаўжывальным" ці "міжстылявым". Але ж гэтыя два

паняцці нельга адрываць непасрэдна адно ад другога: чым эмацыянальна-

экспрэсіўная афарбоўка слова ярчэй, тым вузей кола яго ўжывання, і наадварот:

менш эмацыянальнай экспрэсіі - больш шырокая сфера ўжывання. Найбольш часта

ўжываюцца тыя словы, якія складаюць лексічнае ядро мовы. Звычайна з

эмацыянальна-экспрэсіўнага пункту гледжання гэтыя словы нейтральныя, а з

функыянальна-стылістычнага, адпаведна, агульнаўжывальныя. Для некаторай

часткі слоў уласцівая або толькі эмацыянальна-экспрэсіўная афарбоўка, або

толькі адпаведнасць пэўнаму тыпу, стылю і форме маўлення (функцыянальна-

стылістычная афарбоўка. Так, словы "каханне" і "брыдкі" - гэта эмацыянальна-

экспрэсіўныя словы, але ж функцыянальна-стылістычная афарбоўка для іх не

характэрна. І, наадварот, усе тэрміны - гэта словы з уласцівымі ім

функцыянальна-стылістычнымі асаблівасцямі, але ж яны нейтральныя ў адносінах

да эмацыянальнай экспрэсіі).

Вось нарэшце мы і падыйшлі да вывучэння СМС-стылю. Усё ж такі, што гэта за

стыль? Усе функцыянальныя стылі мовы вызначаюцца камунікатыўнымі

Страницы: 1, 2, 3, 4



© 2003-2013
Рефераты бесплатно, курсовые, рефераты биология, большая бибилиотека рефератов, дипломы, научные работы, рефераты право, рефераты, рефераты скачать, рефераты литература, курсовые работы, реферат, доклады, рефераты медицина, рефераты на тему, сочинения, реферат бесплатно, рефераты авиация, рефераты психология, рефераты математика, рефераты кулинария, рефераты логистика, рефераты анатомия, рефераты маркетинг, рефераты релиния, рефераты социология, рефераты менеджемент.