на тему рефераты Информационно-образоательный портал
Рефераты, курсовые, дипломы, научные работы,
на тему рефераты
на тему рефераты
МЕНЮ|
на тему рефераты
поиск
Курсовая: Стиль СМС

функцыянальнымі фактарамі. Гэта змест маўлення, форма зносін, мэты і задачы

выказвання, сацыяльная сфера зносін, умовы і акалічнасці зносін. Адпаведна,

функцыянальны стыль мовы - гэта ўсвядомленая грамадскасцю і ўнутрана

аб'яднаная спецыфічная сістэма моўных сродкаў, якая абумоўлена мэтамі і

прынцыпамі адбору гэтых сродкаў у той ці іншай сферы грамадскай дзейнасці і

найлепшым чынам абслугоўвае у ёй зносіны.Усе моўныя стылі не адасоблены адзін

ад аднаго, а знаходзяцца ў шчыльных узаемаадносінах, узаемадзейнічаючы і

ўзаемапранікаючы. Хоць і змяняецца функцыянальная роля моўных сродкаў, яны

(нягледзячы на спецыфічную прынадлежнасць да якога-небудзь аднаго стылю)

могуць ужывацца і ў іншых. Усе функцыянальныя стылі мовы вылучаюцца на аснове

розных прынцыпаў. Вось самыя распаўсюджаныя з іх.

1. Сацыяльны (размяжоўванне правозіцца па тым, хто з'яўляецца носьбітам таго

ці іншанга стылю).

2. Жанравы (тут маўленчыя стылі вылучаюцца па разнавіднасцях літаратуры, у

якіх яны знаходзілі ўжытак).

3. Эмацыянальна-экспрэсіўны (стылі адрозніваюцца, як можна здагадацца, па іх

эмацыянальна-экспрэсіўнай афарбоўцы. Адзін з яго мінусаў у тым, што ў такім

выпадку стыляў атрымліваецца вельмі вялікая колькасць).

4. Функцыянальны прынцып (найбольш пашыраны і навукова абгрунтаваны прынцып

вылучэння стыляў, згодна з якім стыль з'яўляецца функцыянальнай разнавіднасцю

мовы, формай яе грамадскага выкарыстаня).

Калі суадносіць формы і стылі маўлення, то атрымліваецца такое размежаванне:

вуснай форме маўлення адпавядае размоўна-функцыянальны стыль маўлення, а

пісьмовай мове - кніжныя функцыянальныя стылі, такія як афіцыйна-дзелавы,

навуковы, публіцыстычны і мастацкі. Яно (пісьмовае маўленне) разлічана на

зрокавае ўспрыманне шырокага кола чытачоў.

Пісьмовае маўленне - гэта менавіта той стыль маўлення, які знаходзіць усў

большую папулярнасць сярод карыстальнікаў СМС-сервісаў. Для гэтага тыпу

характэрна адсутнасць агульнай жыццёвай абстаноўкі для ўдзельнікаў зносін "па

той бок экрана", адсутнасць жэстаў, мімікі і інтанацыі (хоць і бывае, што яна

прысутнічае, напрыклад, у рэмарках накшталт "пагрозліва", "закахана" і

інш.); значны слоўнікавы запас (можна сказаць, ён амаль удвая больш за

слоўнікавы запас звычайнага чалавека, бо "мабільны" карыстальнік вымушаны

ведаць яшчэ і вялікую колькасць скарачэнняў ды абрэвіятур). Яшчэ звычайнаму

пісьмоваму маўленню ўласцівы максімальна ўскладнены сінтаксіс, але пра СМС-

паведамленні гэта казаць цяжка, бо, як ужо вядома, карыстальнікі сотавых

тэлефонаў і, у прыватнасці, СМС-ак цягнуцца да павялічэння хуткасці набора

пасланняў і, як следства, спрошчванню сінтаксіса і пунктуацыі. Пісьмовай

форме маўлення адпавядаюць такія кніжныя стылі: афіцыйна-дзелавы, навуковы,

публіцыстычны і мастацкі. Што датычыцца вуснага маўлення, то яно, як правіла,

рэалізуе сябе падчас непасрэднага кантакту субяседнікаў і разлічана як на

слыхавое, так і на зрокавае ўспрыманне. Менавіта з-за гэтага вялікае значэнне

набывае інтанацыя. А пры перадачы вуснага маўлення у графічнай форме

патрабуюццаспецыяльныя моўныя і графічныя сродкі. У СМС-паведамленнях для

гэтага выкарыстоўваюцца вялікія літары замест малых (так паслане становіцца

"гучней"), а таксама выражаючыя інтанацыю і эмоцыі смайлікі ды простыя

графічныя малюнкі. Наконт таго, што неабходна слыхавое ўспрыманне інфармацыі,

можна сказаць, што з некаторых часоў для ўладальнікаў "сотавых" гэта стала

магчымым. Зараз абаненты расійскай кампаніі "Мегафон" могуць напісаць любое

сваё паведамленне і адаслаць праз службу аператара да адрасату. Адпраўляльнік

СМС-кі можа нават выбраць з пэўнай колькасці мужчынскіх і жаночых галасоў

рознага тэмбру. А паведамленне могуць слухаць усе ўладальнікі тэлефонных

апаратаў - не абавязкова сотавых. У размоўным стылі пашыраны эмацыянальна-

экспрэсіўныя сродкі зніжанага плану (фамільярныя, лаянкавыя, вульгарныя і да

т.п.). вуснае маўленне адбываецца без папярэдняй падрыхтоўкі, загадзя не

абдумваецца, а ствараецца экспромтам. З-за гэтага ў ім назіраюцца адхіленні

ад літаратурных норм ужывання слоў і граматыкі (часцей за ўсё жарганізмы). У

вуснае маўленне цалкам уключаны размоўны (ці размоўна-гутарковы) стыль.

Гэтаму стылю, акрамя вышэйпералічанага, уласцівыя простыя, няпоўныя і

элептычныя сказы. У размоўным стылі можна назіраць тэндэнцыю да апрошчаных,

сціслых сінтаксічных канструкцый, якія здольны ў лапідарнай форме перадаваць

нават вельмі аб'ёмістую інфармацыю і адначасова перадаваць адносіны аўтара (а

ў нашым выпадку адпраўшчыка СМС-паведамлення) да рэчаіснасці.

ВЫКАРЫСТОЎВАННЕ РОЗНЫХ СТЫЛЯЎ

ПРЫ НАПІСАННІ СМС

А зараз возьмем усім вядомы выраз і запішам яго ў выглядзе СМС. Правілы

вядомыя: памер - не больш за 160 сімвалаў, зразумелыя прычынна-выніковыя

сувязі і адпаведнасць заяўленаму стылю. Спачатку возьмем стылі пісьмовага

маўлення.

1. U popa byla sobaka, on ee lyubil. Ona s'ela kusok myasa, on ee ubil, v

zemlyu zakopal і nadpis' napisal...

Тут мы бачым самы звычайны публіцыстычны стыль: з лексічных сродкаў не

назіраюцца (хоць гэта і дазволена) вузкаспецыяльныя словы і выразы,

дыялектызмы, варварызмы, аргатызмы, аўтарскія неалагізмы, рэдкія запазычаныя

словы і інш. Такім чынам, праяўляецца адзін з прызнакаў гэтага стылю -

камунікатыўная агульназначымасць, агульнадаступнасць моўных адзінак і нават

адносная стандартызаванасць.

2. Slujitel kulta soderjal psa, soversivsego hischenie produktov pitania

hozaina. Svyaschennik ubil jivotnoe i zahoronil trup, otmetiv mesto

pogrebenia nadpis'u.

Гэта, зразумела, афіцыйна-дзелавы стыль. Тут не знойдзеш двухсэнсоўных і

расплывістых фармуліровак, назіраецца паслядоўнасць і дакладнасць выказу

фактаў і няма эмацыянальна афарбаванай лексікі, слоў з суфіксамі суб'ектыўнай

ацэнкі, выклічнікаў, экспрэсіўнай фразеалгіі і г.д. шырока выкарыстана

тэрміналагічная і спецыяльная лексіка, словы ўжываюцца толькі ў прамым

значэнні.

3. Nastoyatel cerkvi ekspluatiroval doga. On poglotil myasnuyu vyrezku, i

shef usypil ego. Nad zahoronenim byl ostavlen tehnicheskij pasport na izdelie

"sobaka".

Лёгка заўважыць, што тут пераважае навуковы стыль, хоць і з некаторым

адценнем стылю афіцыйна-дзелавога. Тут таксама назіраем лагічнасць,

аб'етыўнасць і дакладнасць выкладу. У апошнім сказе найбольш выразна бачна

лексіка твораў навуковага стылю (тэхнічны паспарт на выраб "сабака").

4. Jila-byla u batyushki sobachonka, i on v nej dushi ne chayal. Otkushala

ona kak-to myasca, pop ee i pristuknul so zlosti. Vo zemelku polojil i nadpis

nachertal.

Паколькі акрамя тыповай для ўсіх стыляў камунікатыўнай, "паведамленчай"

функцыі кожны тут можа заўважыць яшчэ адну - эстэтычную, то адразу ж адносім

гэты тэкст да мастацкага стылю. Тут ёсць элементы розных стыляў (pristuknul

ды nachertal), якія, трапляючы ў мастацкі стыль, знаходзяцца ў ім у сістэме

пэўных адносін. Тэкст эмацыянальны, экспрэсіўны і вобразны, а словы

становяцца двухпланавымі, набываючы сімвалічны характар: з аднаго боку, яны

суадносяцца з агульнай моўнай лексічнай сістэмай, а з другога (па ўнутраных

паэтычных формах і эстэтычнаму сэнсу) - з мастацкай структурай паэтычнага

твору. Такім чынам раскрываецца эстэтычная аўтарская задума. Апавяданне

вядзецца ад трэцяй асобы - ад імя аўтара, які не выстаўляе сябе і не выказвае

свае адновіны да таго, пра што вядзе гутарку (так званае "аб'ектыўнае"

апавяданне).

5. Pop-admin uzal sobachku i lubil utilitoj po versii 5.0. Кak-to ona

priattachila pitalovo, i sis-ad kilnul ee v tresh. Zadaunlodil v level 0 і

banner povesil.

А гэта самы звычайны размоўны, або гутарковы стыль. Як ужо казалася, у такім

стылі шырока выкарыстоўваюцца прастамоўныя, дыялектныя, лаянкавыя і жаргонныя

словы. У дадзеным выпадку - камп'ютэрны жаргон, а не спецыялізаваныя

камп'ютэрныя тэрміны. З-за гэтага часцей за ўсё размоўны стыль абслугоўвае

вузкае кола ўдзельнікаў зносін. Паколькі размоўнаму стылю ўласцівыя жаргонныя

словы, то гэты самы тэкст пра папа і сабаку можа быць запісаны яшчэ

некалькімі спосабамі. Напрыклад, так:

Tipa, derjal batyan na haze psinu, taschilsya ot nee, a ta skommunizdila u

nego havchik; nu, pop i zamochil skotinu. Zaryl padal vo dvore da malyavu

ostavil.

Ці вось так:

U popa jila suka, a on ee herovo kormil. Vot ona i sperla ego jrachku.

Svyatoj, mat' ego, otec koknul zveryugu, zatoptal v der'mo i shildik

govnyanyj povesil.

6. І, нарэшце, апошняе СМС-паведамленне пра гаротную сям'ю:

Priest 8-) @. @ ;-)-:P fast fud. Priest :eek) @ +, :( ^^^@&:0) &% message.

Гэты стыль і ёсць прадмет аналізу дадзенай курсавой працы - СМС-стыль.І гэта

лёгка даказаць:

* Выкарыстана значна менш сімвалаў, чым ва ўсіх астатніз СМС-ках (усяго 74)

* Ужыты ангельскія словы

* Розныя спецсімвалы займаюць асноўную частку тэксту

* Наяўнасць смайлікаў і спалучэнняў піктаграм

* Амаль нічога не зразумела простаму чалавеку, які прызвычаіўся да мастацкага

стылю.

Па ўсіх гэтых прыметах можна вызначыць, што напісанае пад нумарам 6

паведамленне (ці месага, як кажуць самі карыстальнікі мабільных тэлефонаў)

належыць да так званага СМС-стылю, які, у сваю чаргу, разам з іншымі стылямі

можна далучыць да пісьмовага маўлення. Сапраўды, каб перасказаць гэты тэкст у

вуснай гаворцы, трэба будзе яго на хаду перакласці. Бо не скажаш жа: "Пріст

восем мінус правая дужка сабачка. Сабачка кропка з коскай правая дужка мінус

двукроп'е літара "Р" фаст фуд..." і гэтак далей.

ЦІ ДЭГРАДУЕ МОВА АД ВЫКАРЫСТАННЯ СМС?

СМС І ТВОРЧАСЦЬ

Прагледзеўшы гэтую шыфроўку, ці можна сказаць, што ў выніку абмену мільёнамі

і мільярдамі такіх пасланняў мова краіны дэградуе? Я лічу, што не, таму што

звычайная гутарковая мова застаецца амаль без змяненняў (час ад часу у яе

трапляюць розныя неалагізмы, прычым карыстальнікамі мабільных тэлефонаў

таксама: разлочка, сімка, АпСоС - аператар сотавай сувязі і інш). Затое

пісьмовая мова, канешне, змяняеца больш. Але наўрад ці можна з упэўненасцю

сказаць, што праз нейкі час яна зусім ператварыцца ў набор сімвалаў накшталт

кітайскага алфавіту, бо эмацыянальная экспрэсія дасягаецца тут не вобразнымі

сродкамі (яна проста не адчуваецца), а з дапамогай ужывання спалучэнняў

сімвалаў (як рэмаркі ў сцэнары: "апладысменты", "рагоча", "убок", "уходзіць"

і г.д.). А такія вось простыя сухія "тэлеграфныя" тэксты не могуць поўнасцю

замяніць мастацкія творы з іх сродкамі моўнай выразнасці.

Дарэчы, мова СМС не заўсёды сухая і невыразная. Даўно ўжо ўсталявалася

традыцыя праводзіць усялякія конкурсы на самае прыгожае СМС-паведамленне,

самы прыгожы СМС-верш, казку; спаборніцтвы па складанню бурымэ і каманднае

напісанне твораў па заданнай тэме. Напрыклад, у сувязі з 25-годдзем

пантыфіката Яна Паўла другога ў Польшчы прайшла акцыя "віншаванні Папе -

стыпендыя для маладых". Арганізатары, віншуючы папу Рымскага, правялі конкурс

на самае лепшае літаратурнае СМС-віншаванне. Яно павінна было быць напісана

на прыгожай мове, з выкарыстаннем агульнапрынятых слоў і выразаў і не

ўтрымліваць скарачэнняў і смайлікаў. Нягледзячы на тое, што адпраўка такога

СМС-паведамлення каштавала палову долара ЗША (звычайны кошт не перавышае

дзесяці амерыканскіх цэнтаў), на конкурс было даслана каля 40 тысяч такіх

тэлефонных віншаванняў. Усе здабыткі ад акцыі пойдуць на выплаты спецыяльных

стыпендый таленавітай моладзі з сельскай мясцовасці і невялікіх гарадоў.

Пераможцам жа было прызнана паведамленне Эдыты Гжыб з гарадку Радом. Яно

гучыць так: "Каб мы ўмелі любіць, як Ты, маліцца, як Ты і дараваць, як Ты.

Будзь для нас заўсёды промнем надзеі". Як бачна, нічога дэградуючага тут

няма, а такія конкурсы, наадварот, прымушаюць людзей выдумляць новыя цікавыя

звароты і выразы. Бывае так, што ўмовай падобнага конкурсу з'яўляецца

напісанне вершаў "на грані фола", г.зн. пры знешнім падабенстве на вельмі

інтымную лірыку і нават плюхкасць (пошласць), яны павінны расказваць аб нечым

звычайным; пасля прачытання такога верша не павінна застацца пачуцця

брыдкасці, а, наадварот, чытач мусіць атрымаць задавальненне ад незвычайнай

рыфмы, ад нечаканай канцоўкі і, ўвогуле, ад мастацкіх асаблівасцей верша.

Вось, напрыклад, якія сачыненні былі прадстаўлены на адзін з такіх конкурсаў

у Інтэрнэт-форуме:

Hochu ya lish tebya obnyat'

I telom vsem k tebe prijat'sa

I do utra ne podnimat'sa

S tebya...

lyubimaya krovat'!

* * *

Ya plat'e snimau rukou nesmeloj.

Skorej by uvidet' beloe telo,

Gubami kosnut'sa edinstvennoj v mire

Sochnoj, uprugoj...

kartoshki v mundire!

* * *

Ona gluboka i temna slovno bezdna,

Страницы: 1, 2, 3, 4



© 2003-2013
Рефераты бесплатно, курсовые, рефераты биология, большая бибилиотека рефератов, дипломы, научные работы, рефераты право, рефераты, рефераты скачать, рефераты литература, курсовые работы, реферат, доклады, рефераты медицина, рефераты на тему, сочинения, реферат бесплатно, рефераты авиация, рефераты психология, рефераты математика, рефераты кулинария, рефераты логистика, рефераты анатомия, рефераты маркетинг, рефераты релиния, рефераты социология, рефераты менеджемент.